|
. усе фота . ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
. на галоўную . Архіў навінаў8.12.2007Запрашаем на першы зімовы фольк-фэст у Малой залі КЗ Мінск. Разам з GUDA выступаюць Ліцьвіны і Госьціца. Даведкі: 649-08-88, 766-24-25. 18.04.2007 Прэзэнтацыя новай супольнай канцэртнай праграмы са Зьмітром Вайцюшкевічам & WZ-Orkiestra! Прыходзьце 18 красавіка ў менскі клюб Дзяржынскага (вул. Камсамольская, 30). Даведкі: 6.451.722, 2.033.182. падрабязьней 15.07.2006 15 ліпеня прыязджайце ў Крупкі на фестываль этнічнай музыкі "Вольнае паветра"! Апроч "GUDY" вы пачуеце "Палац", "Тройцу", "Drum Extasy" і іншых. Пачатак а 20 ай гадзіне. Падрабязнасьці й бясплатная рэгістрацыя ў афішы на ТУЗІНЕ ГТОЎ. 25.06.2006 Запрашаем на Купальскі Фэст, што пройдзе ў менскім Палацы Мастацтваў! .. падрабязьней 21.04.2006 Зь песьняй "Сьвяты Яня" (супольны праект "ZARA" з гуртам DROLLS) GUDA дэбютавала ў галоўным беларускім інтэрнэт-чарце ТУЗІН ГІТОЎ. Колькі там пратрымаецца наша песьня, залежыць ад Вас! Галасаваць за ўлюбёныя песьні ў гіт-парадзе ТГ можна штодня. Таксама трэба зазначыць, што са зьяўленьнем на ТУЗІНЕ, "Сьвяты Яня" трапляе ў ратацыю ў "тузіноўскіх" праграмах на радыё-станцыях "Мінск" ды "Рацыя". 05.04.2006 Ужо амаль завершаная "чыставая" праца пад новым альбомам "Вясельле" Дарэчы, пачуць вясельныя песьні "in air" ў выканьні "Gudy" можна 5 красавіка а 10-ай раніцы ў Траецкім Прадмесьці Менску (у двары каля ЗАГСу). "Міні-канцэрт" адбудзецца з нагоды шлюбу сьпявачкі гурта Вольгі Галяк і Андрэя Тарасевіча! 24.09.2005 Віншуем Вольгу! Сьпявачка GUDY - Вольга Карпцова, якая ўжо 2 гады жыве ў ЗША (г. Сiэтл) пабралася шлюбам! Вiншуем Вольгу i Iгара з гэтай вялiкай падзеяй! Хай усе вашыя задумы стануць рэчаіснасьцю, а жыцьцё поўнiцца шчасьцем! ![]() 4-10.07.2005 GUDA удзельнiчае ў Мiжнародным фальклорным фэсьце BALTICA 2005. Сёлета фэст адбываецца ў Літве. Удзельнічаюць фальклорныя калектывы з Манголii, Японii, Турцыi, Iрландыi, Бельгii, Гiшпанii, Босьнii i Герцагавiны, Балгарыi, Швэцыi, Нарвегii, Македонii, Латвii. 18-19.06.2004 GUDA (адзіны прадстаўнік Беларусі) бярэ ўдзел у фэсьце "Atspindziai" (літ. аtspindys= адбiтак, водблеск, адлюстраваньне) у Лiтве. Удзельнiкi - гурты "Atalyja", "Lauksna", "Gostauta", "Vilkiaucinis", этнаграфiчныя ансамблi "Marcinkoniu", "Kaniavos", "Ziuru". 25.05.2004. Прайшла прэзэнтацыя сольнага праекту "Ігры багоў" у Моладзевым тэатры эстрады. падрабязьней: >> рэпартаж Gegaruch.org 04.05.2004. Прайшоў выступ на фэсьце "Таўкачыкі" (Менск, Палац Ветэранаў). 24.03.2004. Рэміксы на песьні "Мядуніца" ды "Каляда". Падрыхтаваныя сьмелыя электронныя міксы на дзьве нашыя песьні з альбому "Архаічныя абрадавыя сьпевы". Аўтары міксаў T-Trider (Electrokids.org) ды Maks Retort (Tribute DM "Personal Depeche" KRAMA Enjoy The Silence , Закрадраченная Жизнь). Адзін зь рэміксаў (Мядуніца - T-Trider & Maks Retort Drum-n-bass mix) пратрымаўся ў чарце на Тузіне Гітоў ажно 29 дзён. 04.08.2003. Слухайце й тэлефануйце! - Гурт "GUDA" у жывым эфiры на радыё "СТАЛIЦА" у панядзелак, у 22:20. 20.06.2003. Выступы на Маладэчанскім фэсьце. Была жывая трансьляцыя на БТ. 3-4.07.2003. Выступ на фэсьце "Старадаўнi Нясьвiж". "GUDA" на фэсьце старажытнай прускай культуры PRUTENA
2 траўня 2003 г. у м.Каралявец (г.Калининград, Россия) адбыўся фэст старажытнай прускай культуры "PRUTENA". Бралi ўдзел музычныя гурты зь Лiтвы, Беларусi, Расеi. Беларусь на фестывалi прадстаўляў гурт "GUDA". Удзельнiцы гурта мелi магчымасьць пазнаёмiцца зь местам, наведалi надзвычай прыгожы i цiкавы сваёй старажытнай гiсторыяй узьбярэжны рэгiён Balgoje. падрабязьней на Gegaruch.org |
||||||
| . усе фота . |
. на галоўную .
|